Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История и традиции

Першамайская школа (раней Блудзенская) пачынае свае вытокi яшчэ з дарэвалюцыйных часоў. У сувязi з тым, што сяло мела чыгуначную станцыю i дэпо, на пачатку ХХ стагоддзя ў Блуднi iснавала двухкласнас мiнiстэрска-прыходскае вучылiшча. Пры iм была вучэбная майстэрня, дзе моладзь знаёмiлася са слясарнай справай. Адтуль выходзiлi слесары, машынiсты, памочнiкi машыністаў. Да нас дайшлi i прозвiшчы настаўнiкаў Блудзснскага вучылiшча, усяго iх было трое. Гэта старэйшы настаўнiк — Ф. Супруковiч, другi настаўнiк - А. Шышко i трэцi настаўнiк — П. Тур.
    З пачаткам першай сусветнай вайны навучальны працэс спыніўся. Жыхары Блудня ўцяклi ў бежанцы, а само сяло было спалена амаль дашчэнту, засталося ўсяго некалькi хат. I толькi пасля вайны, пасля таго, як вярнулiся бежанцы i стала адбудоўвацца вёска, iзноў адчынiлася школа. Адбылося гэта ў 1922-23 гг. Пад памяшканне для яе ўзялi ўцалелую, пабудаваную яшчэ да вайныхату, званую Карусёвай. Чаму Карусёвай? Бо такое iмя насiў яе былы гаспадар. Ля дзвярэй новаадчыненай школы прымацавалi шылъдачку з надпiсам “Повшэхна школа седэм класов”. Вядомыя прозвiшчы першых настаўнікау той школы: Пракаповiч (дырэктар) i Навакоўскi, а таксама іх жонкi.
   Трэба яшчэ адзначьщь, што навучанне ў школе было бясплатнае i нават прымусовае. Тыя бацькi, што адмаўлялiся адпраўляць дзяцей у школу, павiнны былi плацiць штрафы.
   Умовы навучання з пачатку адкрьцця школы былi цяжкiя. З-за адсутнасцi парт вучнi сядзелi на калодачках, а пiсалi на падлозе. Але з цягам часу абсталяванне набывалася, колькасць вучняў таксама павялiчвалася. Іўжо тры школьныя пакойчыкi не маглi iх умясцiць, нягледзячына тое, што заняткi вялiся ў 2 змены. Тады пад школу ў дадатак узялi яшчэ адну хату — Русiну. Але i гэтага аказалася мала. Таму ў 1929 г. на сродкi польскай дзяржавы пачалося будаўнiцтва новай цаглянайшколы, а ў 1930 г. у ёй ужо пачалiся заняткi. Гэта была 7-класная агульнаадукацыйная школа. Першым яе загадчыкам стаў Захажэўскi, а затым — Калiнскi. Пад канец 1938-39 навучальнага года школуперавялi на 6-гадовае навучанне. Здарылася гэта таму, што не ўсе дзецi хацелi i маглi скончыць 7 класаў. Калi хто-небудзь усё ж такi хацеў набыць сямiкласную адукацыю, трэба было два гады займацца ў шостым класе па ўскладненай праграме, пасля чаго выдавалася пасведчанне аб заканчэннi сямi класаў. Але такiх вучняў было няшмат. У школе на той момант працавала шэсць настаўнiкаў: Калiнскi, Рываньска, Кляма, Жачэк, Закажэўскi, Бабкоўскi (святар, выкладаў Закон Божы).
Пасля верасня 1939 года з прыходам савецкай улады школа была перайменавана у няпоўную сярэднюю Блудзенскую школу. Першым яе дырэктарам стаў А.Ф. Iзбьщкi. У школе тады ўжо працавала дванаццаць настаўнiкаў. Заняткi працягвалiсяда 1941 года. Учас нямецкай акупацыі будынак школы 6ыў заняты пад камендатуру.
   А пад школу немцы адвялi вясковую хату. Навучанне ў ёй вялося на ўкраiнскай мове, бо ў студзені 1942 года Бярозаўскi раён адышоў да Рэйхскамiсарыята Ўкраiны. З настаўнікаў працавалі Макарэвiч В. Я. i Барушка С.Ф. Жыхары Блудня з неахвотай адпраўлялi дзяцей у тую школу, i праiснавала яна нядоўга.
   У 1944 годзе адразу пасля вызвалення раёна ад немцаў заняткi ў школе аднавiлiся. Першым дырэктарам   пасляваеннага часу стаў Рудзiн, у 1945 г. яго змянiў Н.Ф. Ярмошын, у 1946 г. дырэктарам стаў Н. С. Шпак, працаваў да 1954 г. Затым пасаду дырэктара займалi Е.Ф. Соладаў, з 1959 па 1973 гг. — В. В. Савельеў, з 1973 па 1975 гг. — А. А. Марчук, з 1975 па 1994 гг. — С. С. Палейка, з 1994 па 2008 гг. — М. М. Паўловiч, з 2008 i па 2012гг. — Э. А. Кухарэвiч, з 2012г. а па сённяшні дзень – А.В. Крагель.У 1971 годзе Першамайская сярэдняя школа пераехала ў новы трохпавярховы будынак.
   Выпускнікі школы працавалі і працуюць ва ўсіх вугалках краіны, у розных галінах народнай гаспадаркі. Напрыклад, В. А. Сцепановіч (вучыўся ў 1951-1961 гг.) быў рэктарам Брэсцкага педінстытута. У свой час прадстаўніком у ААН ад Беларусі працаваў А. П. Барушка. А на 55-летнім юбілеі школы была прачытана паштоўка з такімі радкамі: “… У гэты святочны дзень хочацца пажадаць міру, шчасця і здароўя нашым Настаўнікам – людзям, праца якіх вельмі адказная. Таму што ўкласці ў кожнае дзіця ўсё лепшае, што ёсць у чалавецтва – найважнейшая задача. Дзякуючы вам, шмат выпускнікоў сталі добрымі спецыялістамі і вядомымі людзьмі. Жадаю поспехаў у вашай цяжкай справе – выхаванні чалавека, сапраўднага грамадзяніна Беларусі!»
   З павагай былы вучань Першамайскай сярэдняй школы, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, акадэмік П. А. Віцязь”.

Разделы сайта