Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.01.2024

Добры дзень, шчодры дзень!

Добры дзень, шчодры дзень!

        Святкі - гэта народнае свята. Калядныя забавы доўжыліся два тыдні, ад Раства Хрыстова і да Хрышчэння. Прыгатаваўшы пачастунак, спявалі розныя калядкі, вадзілі карагоды, каталіся з горак. Днём гулялі і весяліліся, а па вечарах збіраліся на вячоркі, варажылі і хадзілі калядоўшчыкамі і калядавалі. Нават захаваліся такія прыказкі: "Лета для старанні, а зіма – для гулянні!». Людзі верылі, што да каго зойдуць калядоўшчыкі – той двор у новым годзе ўдачлівы будзе, з дастаткам і прыбыткам.

        Вось і ў нашым дзіцячым садку прайшлі калядкі. Дадзеная забава была арганізавана з мэтай пазнаёміць дзяцей са старадаўнімі традыцыямі, выхавання пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін. Мы пастараліся прайграць атмасферу калядак, што дае дзецям магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў свайго народа, самім адчуць усё хараство народных свят і гулянняў. Гэта з'яўляецца неад'емнай часткай духоўна-маральнага выхавання. Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі і добры настрой!

Фотоматериалы

Разделы сайта