Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

      У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі за вёскай і каля суседняй чыгуначнай станцыі Бронная Гара амаль тысячу вязняў яўрэйскага гета. У баях з гітлераўцамі загінулі 66 савецкіх воінаў і партызан. Мемарыяламі ўвекавечылі памяць ахвяр вайны.

       Бярозаўскі аграгарадок Першамайская да 1964 года быў вёскай Блудзень. Сялянскія падворкі з усіх бакоў акружалі балоты, што цягнуліся ў вярхоўі ракі Ясельды.

       Навучэнцы ў Дзень Перамогі пройшлі па вуліцах вескі з партрэтамі дзядоў і прадзедаў у святочнай калоне «Беларусь памятае».

       Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у аг. Першамайскі. Пахавана 66 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941 – 44 гг. у баях супраць фашысцка-нямецкіх захопнікаў каля вёсак Жычын і Першамайская. У 1956 г. на магіле ўсталяваны помнік-скульптура салдата са схіленым сцягам.

       Помнікі на тэрыторыі сельсавета Загінулым аднавяскоўцам у в. Першамайская і в. Кабакі.

Помнік Чкалаву У. П. размешчаны на прывакзальнай плошчы ў аг. Першамайская.

Раздзелы сайта