Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архiу навiн

12.01.23

Прыйшла Каляда.

        Адзін з найбольш шанаваных святаў у народзе – Нарадженне Хрыстова. У нашым дзіцячым садзе стала добрай традыцыяй праводзіць калядкі. Дзецям вельмі падабаецца сустракаць у сябе ў гасцях калядоўшчыкаў - прыбраных дарослых і дзяцей, удзельнічаць у традыцыйных калядных гульнях, вадзіць карагоды, адорваць пачастункам, слухаць вясёлыя песенькі-калядкі, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.

        Гэты год не стаў выключэннем. Добры эмацыйны настрой падарылі" ражаныя " дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выканалі калядныя песні, карагоды, прыказкі, заклічкі, гулялі з дзецьмі ў народныя гульні. Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся добрыя эмоцыі аб праведзеным свяце.

Раздзелы сайта