Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архiу навiн

01.07.22

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дзіцячым садзе

          Шанаваць і паважаць незалежнасць краіны, быць патрыётам, памятаць пра подзвігі нашых продкаў – з гэтай мэтай сёння напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашым дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу.

          У старшай і сярэдняй групах прайшлі гутаркі, віктарыны, якія дазволілі выхаванцам прадэманстраваць і пашырыць свае ўяўленні аб вялікім подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб сімволіцы Беларусі, аб традыцыях беларусаў.

      Музычнае свята «Мая Радзіма – Беларусь» пачалось з дзяржаўнага гімна, потым дзеці чыталі вершы, спявалі песні на роднай мове. У гасцях у нашых рабят пабываў бусел, які пагуляў з дзецьмі ў народныя гульні.

Раздзелы сайта